Адбыліся першыя чвэрцьфінальныя матчы хакейнага чэмпіянату Беларусі

На хакейным чэмпіянаце Беларусі 11 сакавіка стартавалі чвэрцьфінальныя серыі.
"Юнацтва" прайграла на сваёй пляцоўцы "Хіміку-СКА" — 3:4, "Дынама" — магілёўскаму "Хімвалакну" — 0:2. "Керамін" перамог дома гродзенскі "Нёман" — 6:3, а "Віцебск" узяў верх над "Металургам" — 1:0.

Другія матчы пройдуць 12 сакавіка. Серыі праводзяцца да трох перамог адной з каманд.

БелаПАН