Адбылося ўручэнне ўзнагароды Муз-ТВ
1 чэрвеня ў маскоўскім спартовым комплексе “Алімпійскі” адбылася цырымонія ўручэння нацыянальнай тэлеўзнагароды ў галіне папулярнай музыкі Муз-ТВ 2007. Прарывам году стаў гурт “МакSим”, лепшым спеваком - Дзіма Білан, а
лепшай спявачкай назвалі Жану Фрыске. Лепшым поп-гуртом у гэтым годзе
прызналі ВИА ГРА. Вядучымі праграмы былі спявак Сяргей Лазараў, свецкая
ільвіца Ксенія Сабчак і ві-джэй Муз-ТВ Лера.
Прыз лепшаму хіп-хоп-калектыву, якім стаў “Банд’эрос”, прыпаднесла прымадона расійскай эстрады Ала Пугачова і галівудскі акцёр Эрык Робертс. Спецыяльнымі гасцямі цырымоніі Муз-ТВ былі папулярная амерыканская спявачка Крысціна Агілера, нямецкі гурт Tokio Hotel і гурт Pussyсat Dolls.
Фота: newsmusic.ru