Адбыўся ператрус у кватэры даверанай асобы Міхалевіча
Cупрацоўнікі КДБ увечары 27 снежня прыйшлі з вобшукам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Кіраваў вобшукам падпалкоўнік КДБ Асташонак Віктар. Былі канфіскаваны ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Алеся распавядалі, што сын займаецца "подрывной деятельностью", распытвалі пра жонку Алеся, пра маёмасць у Варшаве. Пакінулі выклік на допыт на заўтра да следчага КДБ А. В. Волкава (ён жа з'яўляецца следчым у Міхалевіча).
Алесь Лукашэвіч навучаецца ў Польшчы і зараз знаходзіцца ў Варшаве, паведамляе "Наша Ніва".
Алесь Лукашэвіч навучаецца ў Польшчы і зараз знаходзіцца ў Варшаве, паведамляе "Наша Ніва".