Адбываецца ператрус на кватэры старшыні АГП Анатоля Лябедзькі

Ператрус адбываецца на кватэры лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Сын Лябедзькі Арцём у гэты час знаходзіцца ў кватэры бацькі. Ён паспеў патэлефанаваць у офіс АГП і паведаміць пра ператрус.  Арцём Лябедзька распавёў, што невядомыя пазванілі ў дамафон і паведамілі пра наяўнасць пастановы аб ператрусе. Іншай інфармацыі пакуль няма.

Вось што паведаміла Еўрарадыё намесніца выканкаму АГП Аксана Крышчановіч: “Ператрус пачаўся і пакуль тэлефоны не дасяжныя. Ён пачаўся літаральна хвілін 15 таму. Пакуль мы нічога даведацца не можам”.

Нагадаем, што Анатоль Лябедзька знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго, як і больш за два дзесяткі іншых апазіцыянераў, падазраюць у арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня ў Мінску.