Аддзяленне "Маладога фронту" плануецца зарэгістраваць у Літве
У Літве плануецца неўзабаве зарэгістраваць аддзяленне "Маладога фронту". Як паведаміў адзін з сябраў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі Кірыл Атаманчык, звесткі аб заснавальніках, статут і неабходныя для рэгістрацыі дакументы будуць перададзеныя ў нацыянальны рэестр Літвы. Паводле яго словаў, працэс рэгістрацыі праходзіць паспяхова, практычна ніякіх перашкод для рэгістрацыі няма. Нагадаем, у Беларусі "Малады фронт" знаходзіцца ў нелегальным становішчы.
Яго актывістаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У Чэхіі "МФ" зарэгістраваны як міжнародная моладзевая грамадская арганізацыя.
БелаПАН
Яго актывістаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У Чэхіі "МФ" зарэгістраваны як міжнародная моладзевая грамадская арганізацыя.
БелаПАН