Адкрыццё музея Акропаля адкладзена на 2009 год

Міхаліс Ліапіс, міністр культуры Грэцыі, абвясціў пра новы перанос даты адкрыцця ў Афінах музея Акропаля: зараз мяркуецца, што гэтая важная славутасць пачне працаваць не раней за люты або сакавік 2009 году. Першапачаткова планавалася, што музей адкрыецца да Алімпійскіх гульняў 2004 году, а затым дата інаўгурацыі будынка паслядоўна адсоўвалася - на канец 2007 году,  на верасень ці снежань 2008-га, нагадвае France Presse. Будаўніцтва будынка музея па праекце швейцарскага архітэктара Бярнарда Шумі абыйшлося грэцкім уладам у 192 мільёны еўра.

Трохузроўневы музей плошчай 25 тысяч квадратных метраў размешчаны ў падножжы Акропаля. У ім будуць дэманстравацца сапраўдныя скульптурныя ўпрыгожванні храмаў Акропаля, у тым ліку карыятыды Эрэхтэёна і мармуровыя фрызы Парфенона, а таксама археалагічныя знаходкі, зробленыя на Акропалі. Большасць экспанатаў раней знаходзіліся ў маленькім і цесным музеі, пабудаваным недалёка ад Парфенона. У 2007 годзе экспанаты былі перамешчаныя з старога будынка ў новы.

Фота: www.planeta.rambler.ru