Адкрыецца моладзевы летнік у абарону Гародні
Партыя БНФ, "Малады фронт" і рух "За Свабоду" зладзяць моладзевы летнік у абарону гістарычнага цэнтру Горадні. Летнік "Гарадзенская фартэца" распачнецца святкаваннем Купалля 30 чэрвеня і працягнецца некалькі тыдняў. “Самае галоўнае – пратрымацца да восені, да заканчэння будаўнічага сэзону, а ў наступным годзе, магчыма, сітуацыя ў краіне зменіцца,” – заявіў актывіст кампаніі “Уратуем Гародню разам” Алесь Залеўскі. Назваць летнік "Гарадзенскай фартэцай" прапанаваў пісьменнік Уладзімер Арлоў, згадваючы пра два гарадзенскія замкі, Стары і Новы, ды пра тое, што гістарычна Беларусь называлі краінай замкаў.