Адкрываць фестываль “Лістапад” прыедуць Эмір Кустурыца і Арнэла Муці
На адкрыццё XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2010” чакаюць прыезд сербскага кінарэжысёра Эміра Кустурыцы ды італьянскай актрысы Арнэлы Муці, паведамляе БелаПАН. Увогуле на фестываль запрошаныя госці болей чым з 50 краінаў. Сярод гасцей — Вахтанг Кікабідзэ, Людміла Гурчанка, Аляксандр Міхайлаў, Багдан Ступка ды іншыя акцёры. Цырымонія адкрыцця фестывалю пройдзе ў Палацы Рэспублікі 5 лістапада. Фільмам адкрыцця стане сумесная беларуска-расійская стужка “Брэсцкая крэпасць”. Сёлета абноўлены фармат кінафорума. Конкурсную праграму “Лістапада” складуць асноўны конкурс гульнявога кіно — 12 фільмаў. У конкурсе маладога кіно возьмуць удзел 9 дэбютных стужак. На конкурсе негульнявых фільмаў пакажуць 20 карцін. Таксама тут будзе конкурс дэбютных негульнявых фільмаў — іх 12. Традыцыйна ў межах кінафорума праходзіць фестываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў “Лістападзік”, у конкурсную праграму якога ўвайшлі шэсць карцін.
Дарэчы, сёлета пераможцаў у кожным конкурсе будзе вызначаць прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было раней.
Дарэчы, сёлета пераможцаў у кожным конкурсе будзе вызначаць прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было раней.