Адкрываецца 65-ы Венецыянскі кінафэст
Сёння, 27 жніўня 2008 года, у Венецыі адкрыецца 65 міжнародны кінафэст. У цырымоніі адкрыцця возьме ўдзел расійская актрыса Ксенія Рапапорт,
якой давядзецца прадставіць публіцы і журы асноўнага конкурсу на чале з
Вімам Вендэрсам фільм адкрыцця - "Пасля чытання спаліць" братоў Коэнаў.
Гэтая стужка знаходзіцца па-за конкурсам.
У галоўным конкурсе ўдзельнічае 21 карціна, у тым ліку адна расійская - "Папяровы салдат" Аляксея Германа-малодшага, чыя дэбютная карціна "Гарпастум" ужо ездзіла ў Венецыю ў 2005 годзе.
Таксама ў конкурсе ўдзельнічаюць карціны такіх знакамітых рэжысёраў, як Такешы Кітана ("Ахілес і чарапаха"), Дарэн Аранофски ("Барацьбіт"), Кэтрын Бігелаў ("Уладар буры"), Пупі Аваці ("Il Papa di Giovanna"), Барбэ Шрэдэр ("Inju, la bete dans l'ombre").
У асноўнай праграме апынуліся таксама два мультфільмы, абодва японскія: "Рыбка Поньё" Хаяа Міядзакі, лаўрэата "Оскара", берлінскага "Залатога мядзведзя” і венецыянскага "Залатога льва", і "Sky Crawlers" Ашыі Мамору (аўтара культавага "Здані ў даспехах").
Фільм "Дзікае поле" Міхаіла Калатазішвілі, які быў адзначаны трыма прэміямі на апошнім "Кінатаўры", удзельнічае ў паралельнай праграме фэсту "Гарызонты".
Фота: duckside.mandarinaduck.com