"Адкупленне" атрымала сем намінацый "Залатога глобуса"
Брытанская карціна "Atonement" ("Адкупленне") рэжысёра Джо Райта атрымала сем намінацый на "Залаты глобус". Імёны прэтэндэнтаў на ўзнагароду Галівудскай федэрацыі замежнай прэсы
былі абвешчаныя ў Лос-Анджэлесе 13 снежня 2007 года.
Паводле паведамлення агенцтва Associated Press, "Адкупленне", экранізацыя аднайменнага рамана Іэна Мак'юэна, прэтэндуе на прэміі ў намінацыях "Лепшая драма", "Лепшы рэжысёр" (Джо Райт), "Лепшы адаптаваны сцэнар" (Крыстафер Хэмптан), "Лепшая жаночая роля" (Кіра Найтлі), "Лепшая мужчынская роля" (Джэймс Макэвой), "Лепшая жаночая роля другога плану" (Сірша Ронан), "Лепшая музыка" (Дарыё Марыянэлі).
Дадам, што пяць намінацый атрымала карціна "Charlie Wilson's War" ("Вайна Чарлі Уілсана") з Томам Хэнксам і Джуліяй Робертс у галоўных ролях, па чатыры - "Майкл Клейтон", "Суіні Тод" і "Старым тут не месца".
Фота: www.happynovisad.co.yu