Адмаўленне ад гістарычнай мінуўшчыны прывядзе да катастрофы - Лукашэнка
«Беларусы не павінны згубіць духоўнасць і інтэрнацыяналізм», - заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі асвяшчэння ракі святой Ефрасінні Полацкай.
Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі 5 чэрвеня ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку. У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што лічыць гістарычную памяць падмуркам патрыятызму і любові да Айчыны.
Адмаўленне ад гістарычнай мінуўшчыны і маральных каштоўнасцяў прыводзіць да знішчэння дзяржаваў і гуманітарных катастрофаў, чалавечых ахвяраў і шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін, сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаў спадзяванне, што ўрачыстасць асвячэння адноўленай ракі Ефрасінні Полацкай будзе садзейнічаць увекавечанню заслуг беларускай асветніцы ў памяці народу. Асвячэнне ракі святой выканаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
БелаПАН