Адмену шэнгенскіх віз падтрымала больш за 300 інтэрнет-карыстальнікаў

Больш за 300 карыстальнікаў інтэрнэту падпісаліся пад маніфестам за ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Шэнгена, створаным літоўскай няўрадавай арганізацыяй Belarus Watch. Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік арганізацыі Вадзім Вілейта. Электронны маніфест — першы крок у кірунку беларуска-літоўскага варыянта кампаніі за адмену шэнгенскіх віз, якая, як чакаюць у Belarus Watch, распачнецца ў ЕС у 2011 годзе.

Наступным крокам Belarus Watch стане збор рэальных подпісаў, якія арганізацыя збіраецца накіраваць у выглядзе петыцый у Еўракамісію і ва ўрад Беларусі.

Збор подпісаў пад "Антывізавым маніфестам" працягваецца па адрасе: http://www.belaruswatch.org/by/manifjest