Аднавяскоўцы дзеда Ўэйна Грэцкі сёння адзначаюць юбілей
380-годдзе святкуе сёння вёска Агдэмер у Драгічынскім раёне. З гэтай нагоды пройдзе канцэрт з удзелам артыстаў і літаратараў, прадстаўнікоў суседніх раёнаў.
Як адзначае газета "Белорусская нива", на свяце згадаюць пра знакамітага канадскага хакеіста Ўэйна Грэцкі. Яго дзед, Цярэнцій Грэцкі, нарадзіўся якраз у Агдэмеры. У пачатку ХХ стагоддзя ён выехаў на заробкі ў Канаду, дзе і застаўся. А унук Цярэнція стаў легендай сусветнага хакея.