Адноўлены помнік на месцы Палонкаўскай бітвы (фота)
Металёвую шыльду на мармуровай пліце усталявалі сябры Баранавіцкай філіі ТБМ на месцы Палонкаўскай бітвы. Нагадаем, у 1660 годзе войскі Вялікага княства Літоўскага разграмілі маскоўскае войска і наблізілі вызваленне нашай зямлі.
Старшыня мясцовага сельсавету Ніна Кісель, убачыўшы, што робяць энтузіясты, учыніла страшэнны лямант і выклікала міліцыю. Але сябры ТБМ патлумачылі маёру міліцыі Вячаславу Таўкачову, што помнік проста аднаўляецца — у 1994 годзе камень-валун з драўлянай шыльдай ужо быў усталяваны на месцы бітвы, але шыльду вандалы знішчылі. У 2000 годзе сябры ТБМ аднавілі яе, але шыльду зноў нехта разламаў.
І на гэты раз райвыканкам грошай на шыльду не знайшоў — іх збірала грамадзкасць Баранавіч і раёна.