Адпачынак для беларусаў падаражаў на 20%
Еўрарадыё вырашыла даведацца, па якіх коштах будуць
адпачываць сёлета беларусы. Тым больш, што апошнім часам пачалі з’яўляцца чуткі
аб рэзкім узрастанні коштаў — аж на 30 адсоткаў! Каб спраўдзіць
гэтую інфармацыю, Еўрарадыё звярнулася да некаторых турфірмаў Мінску.
Падаражанне насамрэч назіраецца. Пра кошты адпачынку на Кіпры распавядае супрацоўніца турыстычнага агенцтва “Киприана Трэвел” Таццяна:
“Па-першае, узрос кошт на квіткі: авіякампанія “Белавія” з кожным годам уздымае кошты. Павялічыўся консульскі збор у амбасадзе — не вельмі істотна, але цэны падняліся Напрыклад, для параўнання, калі ў гэтым годзе адпачынак каштуе 1160$, то ў мінулым годзе ў тым жа самым гатэлі ён каштаваў 1090$ — на 65$ танней.
Пералёт у мінулым годзе ў летнім сезоне каштаваў 350$ — зараз 372$. На 22$ квіток падаражэў. І консульскі збор у мінулым годзе быў 15$, а сёлета — 15 еўра. Усё яно і выліваецца ў прыстойны кошт — там крыху, тут крыху, вось і атрымліваюцца гэтыя 200-300$”.
Яшчэ адной значнай прычынай падаражання адпачынку, стаў рост курса еўра. Распавядае супрацоўнік “Классик трэвел” Сяргей:
“Калі казаць пра агульныя тэндэнцыі, хутчэй за ўсё яны связаны з ростам курса еўра і падаражаннем паліва, што, у сваю чаргу, прыявяло да падаражання паралётаў. Калі казаць пра больш папулярныя напрамкі ў Беларусі, такія, як Турцыя і Егіпет, то падаражанне адбылося прыблізна на 20 адсоткаў.
Напрыклад, калі ў мінулым годзе ў Турцыі адпачынак у сярэднім чатырохзоркавым гатэлі для сям’і з 2 дарослых і дзіцяці каштаваў 2000$, то ў гэтым годзе кошт складае 2400$”.
А вось адпачынак у Еўропе істотна ў гэтым годзе не падаражэе. На думку спецыялістаў, ён даражэе плаўна і ўжо на працягу некалькіх год. Распавядае супрацоўніца турфірмы “Арготур”:
“У цэлым, усё даражэе. Але яно ўжо даражэе не раптоўна, а на працягу апошніх некалькіх гадоў. Рэзкі пераход быў, калі сталі пераходзіць на еўра. А зараз такога карэннага падаражэння, каб на 30 адсоткаў, няма.
Кошты на працягу апошніх год узрасталі: калі ўзяць кошты, якія былі 5 гадоў таму, і параўнаць з цяперашнімі — скачок відавочны. Але на працягу гэтага лета па еўрапейскіх кірунках канкрэтнага павелічэння кошту назірацца не будзе”.
На пытанне, ці гатовыя былі да такога падаражання турыстычныя фірмы, у агенцтве “Сакуб” мы пачулі:
“Нечаканае, канечне, падвышэнне коштаў на транспарт. Гэта ўсіх увяло ў шокавы стан...”
Для таго каб больш падрабязна разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё звярнулася да экспертаў. На пытанне, ці прагназуецца павелічэнне коштаў на адпачынак, адказвае рэдактар газеты “Туризм и отдых” Лілія Кобзік:
“Якраз у гэтым сезоне я б адназначна не казала, што ён падаражае. Я не магу гэта пацвердзіць, не падрыхтаваныя гэтыя звесткі. Іншая справа, магу сказаць, што з’явілася больш дарагіх прапаноў. Напрыклад, з’явіўся астраўны адпачынак. У мінулыя гады гэтага не было. І, натуральна, гэта будуць палёты на маленькіх новых самалётах. Яны маламесцавыя, там квіткі вельмі дарагія.
Увогуле, астраўны адпачынак вельмі дарагі. Пакет паслуг будзе выглядаць вельмі элітным. Канечне, якое-небудзь невялікае падаражанне будзе назірацца, але мне падаецца, што рынак усё гэта, як кажуць, з’есць і перастравуе. Пустыя самалёты лятаць не будуць”.
Застаецца толькі дадаць параду, якую мы пачулі ў фірме “Солнечный тур”:
“Шукайце палаючыя туры”.
Фота santour.ru