Адрасную сацыяльную дапамогу атрымаюць амаль 308 тыс. чалавек
Амаль 308 тысяч чалавек будуць атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Беларусі ў 2010 годзе. Пра гэта паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.
Паводле яе слоў, у 2010 годзе дапамогу плануецца прызначыць на агульную суму больш за 97 млрд. рублёў (больш за 35 млн долараў).
Сёлета па стане на 1 верасня адрасная сацыяльная дапамога была прызначана амаль 136 тыс. грамадзян на агульную суму амаль 26 млрд. рублёў. Асноўнымі атрымальнікамі адраснай дапамогі з'яўляліся шматдзетныя і няпоўныя сем'і.
У цэлым па Беларусі сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў амаль 64 тыс. рублёў у месяц на чалавека, адначаснай сацыяльнай дапамогі — больш за 179 тыс. рублёў, паведамляе БелаПАН.