Адразу тры машыны пераехалі пешахода на Лідчыне
Трагедыя адбылася каля вёскі Тарнава ўвечары 16 лістапада, перадае БЕЛТА. Пешаход у цёмнай вопратцы без флікераў вырашыў перайсці загарадную трасу ў неналежным месцы. Практычна на сярэдзіне дарогі яго збіў легкавы аўтамабіль "Рэно". Ад удару мужчына загінуў.
Пакуль кіроўца легкавіка спыняўся, каб падысці да пацярпелага, цела пераехаў грузавы аўтамабіль. Нават не спыніўшыся, фура паехала далей. Цяпер ДАІ шукае гэтую грузавую машыну.
Трэцім пешахода пераехаў яшчэ і легкавы "Крайслер". Што праўда, яго кіроўца ўсё ж затармазіў.
Міліцыя змагла ідэнтыфікаваць пешахода толькі па адбітках пальцаў. Паводле папярэдніх звестак, загінулы быў раней асуджаны. Пакуль невядома, ці быў ён п'яны.
Дарэчы, кіроўца "Рэно" быў яшчэ ў 2007 годзе пазбаўлены правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе. Цяпер высвятляюцца іншыя падрабязнасці здарэння, міліцыянты пачалі крымінальную справу.