Адрэзаныя ногі шасціногага цяляці выставяць у музеі
У віцебскай ветэрынарнай акадэміі правялі незвычайную аперацыю. Шасціногаму цяляці, што нарадзіўся тры месяцы таму ў вёсцы Загор'е Глыбоцкага раёна, адрэзалі лішнюю пару ног. Нагадаем: ногі раслі ў бычка, якому далі мянушку Зайчык, на спіне.
Амаль два месяцы ён пражыў на ферме "Запрудскае", потым яго перадалі
для даследаванняў у Віцебск.
Аперацыя доўжылася крыху больш за гадзіну. Яшчэ гадзіны тры-чатыры цяля адыходзіла ад наркозу, цяпер яно адчувае сябе няблага.
Паводле словаў дацэнта кафедры генэтыкі ветакадэміі Сяргея Базылёва, адрэзаныя ногі стануць музейнымі экспанатамі. А чаму Зайчык нарадзіўся шасціногім, навукоўцы пакуль не высветлілі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск