Адстаўкі і прызначэнні ў польскім урадзе

Звальненні ў польскім урадзе сталі папулярнымі на гэтым тыдні. Падаў у адстаўку міністр унутраных справаў і намеснік прэм’ер-міністра Польшчы Людвік Дорн. У гэты ж дзень, 7 лютага адстаўку прыняў прэм’ер краіны Яраслаў Качынскі. Пра яе прычыны нічога не паведамляецца.

Але гэта ўжо другая адстаўка за два апошнія дні. Перад тым у адстаўку сышоў міністр абароны Радасалаў Сікорскі.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ўжо прызначыў Аляксандра Шчыгло, які перад тым узначальваў канцылярыю прэзідэнта, на пасаду міністра нацыянальнай абароны краіны.
Аляксандра Шчыгло называюць “верным салдатам Леха Качыньскага”, па адукацыі ён юрыст.