Адвакат Атаманчук: Заўтра я пабачу Вазняка

"Не сёння — заўтра я пабачу Сяргея Вазняка. Апошні раз я яго бачыла тыдзень таму — калі бачыла, ён пачуваўся нармальна", — паведаміла сайту кампаніі "Гавары праўду" адвакат абвінавачванага Ларыса Атаманчук. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева — Сяргей Вазняк ад моманту затрымання знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.