Адвакат Аўтуховіча просіць Вярхоўны суд апраўдаць падабароннага
Адвакат Павел Сапелка просіць Вярхоўны суд апраўдаць яго падабароннага Мікалая Аўтуховіча па ўсім аб'ёме выстаўленых яму абвінавачванняў. Пра гэта ён заявіў падчас судовых спрэчак у Вярхоўным судзе Беларусі 19 красавіка. Як нагадвае БелаПАН, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку, Аляксандра Ларын вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту на намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко і былога старшыню Гродзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанку. Аўтуховіча і Асіпенку таксама вінавацяць у арганізацыі падпалу хаты былога начальніка ваўкавыскай міліцыі Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова вінавацяць у неданясенні пра падрыхтоўку тэракту.
Пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў для Аўтуховіча 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, для Асіпенкі і Ларына — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Казлова — тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.