Адвакаты адмовілі Мінюсту ў пакаранні сваіх калегаў
Мінюст накіраваў у Мінскую гарадскую калегію адвакатаў прадстаўленні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці на чатырох адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы абвінавачаных у справе аб масавых беспарадках. Як паведаміў "Нашай ніве"старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, калегія не выявіла якіх-небудзь парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў.