Адзін з сыноў Кадафі сканаў ад апёкаў
Сын лівійскага лідара Муамара Кадафі Хаміс памёр у суботу ў шпіталі ў Трыпалі ад ран.
Пра гэта сёння паведаміў партал турэцкіх навінаў у Германіі Deutsch-tuerkische Nachrichten.
Раней нямецкія СМІ са спасылкай на арабскія паведамілі, што пілот лівійскіх узброеных сіл некалькі дзён таму наўмысна ўрэзаўся на самалёце ва ўзмацаванне, дзе знаходзіўся сын Кадафі з сям'ёй. Узмацаванне знаходзілася на тэрыторыі ваеннай базы Баб-эль-Азізія, якую ў 1986 годзе бамбардзіравалі амерыканцы.
Прычынай смерці 32-гадовага вайскоўца з клана Кадафі сталі апёкі.
Лівійскае тэлебачанне пакуль гэтыя паведамленні не пацвярджае, адзначае партал.