Адзіная Еўропа раз і назаўжды

Ідэю рознай ступені інтэграцыі краінаў-чальцоў ЕС падняў прэм’ер Люксембурга Жан-Клод Юнкер. Згодна з прапанаванай канцэпцыяй, у Еўрасаюзе павінныя з’явіцца краіны вышэйшага ўзроўню эканамічнай і гаспадарчай інтэграцыі, чым іншыя чальцы Супольнасці. Прыкладамі такой рознаступеннай інтэграцыі сёння могуць быць увядзенне еўра альбо далучэнне да Шэнгенскай зоны.

Аднак канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выступае супраць канцэпцыі “Еўропы двух хуткасцяў”. Рэалізацыя канцэпцыі “Еўропы двух хуткасцяў” , па меркаванні Меркель, будзе цяжкай з-за ўзрастаючай ролі Еўрапейскага парламенту.

“Немагчыма ўявіць сабе “утварэнне двух ці трох колаў” для прыняцця рашэнняў”, - дадала нямецкая канцлер.

Ідэю рознаінтэграваных краінаў-чальцоў у апошні час падняў прэм’ер Люксембурга Жан-Клод Юнкер.

Па яго меркаванні гэта дапамагло б перамагчы крызіс, звязаны з неадабрэннем Еўраканстытуцыі ў шэрагу краінаў-чальцоў.