Aerosmith часова памірыліся
Нядаўна Стывен Тайлер прыгразіў падаць у суд на калегаў, пасля чаго бакі сустрэліся і прыйшлі да рашэння, што часова вакалістам калектыву стане іншы чалавек, а Тайлер фармальна захавае сваё месца ў складзе гурта. Нагадаем, што некаторы час таму Стывен Тайлер абвясціў, што жадае адправіцца ў адпачынак на два гады, каб паправіць здароўе і заняцца сольным праектам. Астатнія ж удзельнікі гурта не збіраліся на адпачынак і сталі актыўна шукаць замену Тайлеру. Тым часам Стывен спрабаваў заняць месца Роберта Планта падчас реюніана Led Zeppelin.
Паводле @Music
Фота:www.clashmusic.com
Паводле @Music
Фота:www.clashmusic.com