Афанасьева: Чыноўнікам культаддзелаў трэба ісці ў сельскую гаспадарку!
Арганізатары канцэртаў беларускіх гуртоў адзначаюць, што асаблівых цяжкасцяў для іх працы ў апошні час не ўзнікала. Але кожны раз яны чакаюць, што аддзел культуры запатрабуе “для рэцэнзіі” тэксты песень. І невядома, якіх наступстваў пасля гэтага можна чакаць. Адказваючы на пытанні наведвальнікаў сайта Lenta.ru, лідэр гурта “Ляпіс Трубяцкой” Сяргей Міхалок зазначыў, што ў нашай краіне сістэма правядзення канцэртаў нашмат складаней, чым у любой іншай кропцы планеты. На думку музыканта, нават на Кубе ці ў цэнтры Ірака канцэрт правесці лягчэй.
Сяргей Міхалок: “Трэба атрымаць вельмі шмат дазволаў з розных інстанцый. Мы рабілі канцэрт у Віцебску, і давялося падаць арганізатарам канцэрту спіс песень і кароткі змест кожнай з іх. Размяшчаючы рэкламу, ніхто не застрахаваны ад таго, што за тыдзень да канцэрту можа паступіць званок з упраўлення культуры. Карацей, шмат ідэолагаў і ідыётаў ва ўсёй гэтай сістэме... Але, думаю, усё будзе нармалёва”.
Прадзюсер “Ляпісаў” Яўген Калмыкоў пацвердзіў Еўрарадыё, што дасылаў арганізатарам канцэрта ў Віцебску тэксты песень для прадстаўлення чыноўнікам мясцовага выканкама. Прычым, не адну-дзве, а ўсёй праграмы, якую музыкі планавалі адыграць для віцебскай публікі.
Мы паспрабавалі даведацца, што неабходна зрабіць, якія паперы падрыхтаваць і якія дазволы атрымаць, каб арганізаваць рок-канцэрт у Беларусі.
Начальнік канцэртнага аддзела упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Анціповіч супакоіў, што патрабаваць тэксты гурта для цэнзуры не будзе. Але і лёгкага шляху не абяцаў.
Уладзімір Анціповіч: “Вам трэба быць альбо індывідуальным прадпрымальнікам, альбо прадстаўляць фірму. Калі вы індывідуальны прадпрымальнік, то вам трэба браць гастрольнае пасведчанне, заяўку і гэтак далей. Тэксты мне прадстаўляць не трэба, але трэба апісанне – што за гурт і г.д. І называць канкрэтнае месца канцэрта: калі ў “Рэактары”, то ў “Рэактары”.
А яшчэ Уладзімір Анціповіч чамусьці не ўзгадаў пра дзяржпошліну, якую неабходна заплаціць арганізатару канцэрта. У залежнасці ад умяшчальнасці залы, сума яе для беларускіх выканаўцаў вагаецца ад 35 да 150 тысяч рублёў.
Алег Баражынскі, супрацоўнік агенцтва “Лінія гука”, якое арганізоўвала тур па Беларусі гурта N.R.M., расказаў Еўрарадыё, што толькі ў адным горадзе да іх канцэрта была звышпільная ўвага з боку супрацоўнікаў аддзела культуры мясцовага выканкама. Там доўга чыталі анатацыю і праглядалі тэксты. У астатніх праблем не было.
Алег Баражынскі: “Толькі ў адным горадзе была павялічанага ўвага да канцэрта, а ў астатніх гарадах прайшло ўсё спакойна. Яны ж у правінцыі працуюць з аглядкай на ўсё. Увогуле, на нашым сектары працы канцэртнага рынку адзінае, што дадалося, — колькасць папер, неабходных пры атрыманні гастрольнага пасведчання. Зараз трэба мець эскіз афішы і пісаць анатацыю пра артыста. Я так разумею, гэта зроблена для таго, каб у чыноўніка быў стос папер, і калі раптам узнікнуць пытанні пра тое, чаму ён дазволіў гэтае мерапрыемства, ён можа паказаць паперы, якія яму прынеслі, і апраўдацца тым, што на іх падставе і даў дазвол”.
Не даводзілася пакуль насіць на вычытку чыноўнікам тэкстаў гуртоў і Віталю Супрановічу, які таксама часта займаецца арганізацыяй канцэртаў беларускіх рок-гуртоў.
Віталь Супрановіч: “Патрабаванне тэкстаў, патрабаванне нейкай дадатковай інфармацыі ўзнікае тады, калі ўпраўленне культуры не знаёмае з творчасцю гэтых музыкантаў, альбо калі лічыць на ўсялякі выпадак лепш гэта зрабіць. І па новым законе яны маюць права гэта зрабіць, але пакуль усё адбываецца і такіх прэцэдэнтаў як раней, калі ўсё пастаянна забаранялася, цяпер няма. А ўлады на месцах проста любяць перастрахавацца”.
Еўрарадыё пацікавілася, ці даводзілася артыстам беларускай поп-сцэны сутыкацца з неабходнасцю прадстаўлення сваіх тэкстаў чыноўнікам ад культуры. Паводле слоў Іны Афанасьевай, калі такія патрабаванні гучаць, то гэта азначае, што людзі ў аддзелах культуры працуюць не на сваім месцы.
Іна Афанасьева: “ Я лічу гэта вялікім глупствам і называю смешным. Калі ў аддзеле культуры патрабуюць тэксты, значыць яны працуюць не на сваім месцы. Можа, ім трэба займацца машынабудоўляй альбо сельскай гаспадаркай… Можа, яны там больш разбіраюцца. Бо сама назва “аддзел культуры” гаворыць сама за сябе. Людзі прафесійныя, якія непасрэдна займаюцца культурай, павінны ведаць, пра што спяваюць артысты, на якой мове, якія ў іх песні, якая дыскаграфія, што ў іх выйшла новага. І калі Міхалку давялося прадстаўляць тэксты песень, то мне сорамна за людзей, якія яму гэта прапанавалі зрабіць, і крыўдна за нашых артыстаў”.