Афганскія бежанцы прайшлі па Бельгіі маршам пратэсту

Яны разбілі лагер у горадзе Монс, патрабуючы сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны Эліё Дзі Рупа, інфармуе ВВС. Да гэтага дэманстранты прайшлі маршам 70 км з Брусэля. Аднак у Монсе ім паведамілі, што Дзі Рупа знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы і вернецца толькі ў панядзелак.



У Брусэлі афганцы на працягу чатырох месяцаў акупавалі памяшканне адной з цэркваў, дамагаючыся права застацца ў Бельгіі.



Раней прэм'ер-міністр, які адначасова займае пасаду мэра Монса, выказаў спагаду ўцекачам і ўсяліў у іх надзею на шчаслівае вырашэнне праблемы.



Фота — lifebel.com