Аформіў Tax Free — рыхтуйся да мытнай праверкі
А калі зварот грошай вы не афармляеце і квіткоў на набыты тавар у вас няма, то з коштам тавару мытнікі разбіраюцца ў “індывідуальным парадку”. У самы бліжэйшы час правозіць праз мяжу тавараў без выплаты пошліны можна будзе не на 1000 еўра, як зараз, а ўсяго на 200. Мытнікі выступаюць за тое, каб гэтая норма была ўведзена як мага хутчэй. Пра гэта 12 мая заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. А ўсё з-за таго, што, маўляў, такі “бізнес” нясе пагрозу айчыннай лёгкай прамысловасці.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці гатовыя мытнікі на мяжы да гэтага новаўвядзення.
Намеснік начальніка мытні “Варшаўскі мост” Алена Ашгірэвіч сказала Еўрарадыё, што ніякіх інструкцый наконт таго, як праводзіць агляд у адпаведнасці з новымі нормамі, пакуль няма. І наўрад ці мытня пачне працаваць паводле новых правілаў у бліжэйшы час.
Алена Ашгірэвіч: “Пакуль ніякіх інструкцый няма. Спачатку гэтае рашэнне павінна прайсці прававую ацэнку ў Мінюсце, быць зарэгістравана. Пасля гэтага яно будзе апублікавана, і толькі праз месяц пасля апублікавання яно пачне дзейнічаць. Наколькі гэта пытанне бліжэйшага часу? Не заўтра і не паслязаўтра. Калі гэта будзе праведзена, не магу сказаць. Мяркую, што ні ў каго пакуль такой інфармацыі няма”.
Пакуль цяжка казаць, ці зменіцца нейкім чынам сам механізм праверкі мытнікамі багажу. Сыходзячы з меркавання, што змены будуць не прынцыповымі, Еўрарадыё папрасіла кіраўніка прэс-службы Брэсцкай мытні Сяргея Малева расказаць, як гэта робіцца зараз — пры норме бяспошліннага ўвозу рэчаў на суму да 1000 еўра і вагой не больш за 35 кілаграмаў на чалавека.
Згодна з яго словамі, увесь механізм праверкі таго, на якую суму вы правозіце рэчаў, грунтуецца на інфармацыі аб суме аформленага вамі Tax Free.
Сяргей Малеў: “Вы рэдка вандруеце з новымі рэчамі. А існуе ж сістэма Tax Free — звароту грашовых сродкаў. І любы чалавек з таварам імкнецца зрабіць адзнаку і вярнуць сабе па сістэме Tax Free грошы. Таму нейкія квіткі ў чалавека заўсёды ёсць, калі чалавек набыў нейкія рэчы”.
З гэтым меркаваннем Еўрарадыё не пагадзілася. Рэч у тым, што, напрыклад, у Польшчы ёсць сістэма гандлёвых цэнтраў, дзе цэлы год усё прадаецца са зніжкамі ад 30 да 80 адсоткаў. У большасці буцікаў такіх цэнтраў Tax Free не афармляюць. Ды і няма сэнсу клапаціцца аб вяртанні 10 адсоткаў, калі рэч набытая са зніжкай у 50-70% ад яе першапачатковага кошту. А ў такім выпадку ні Tax Free ніхто не афармляе, ні квіткоў не захоўвае.
Супрацоўнік Брэсцкай мытні кажа, што ў такой сітуацыі з “турыстам” мытнікі будуць разбірацца індывідуальна.
Сяргей Малеў: “Складана сказаць, што тады рабіць. У кожным канкрэтным выпадку трэба разбірацца індывідуальна з коштам тавару, яго дэклараваннем і гэтак далей”.
Праўда, што азначае гэты “індывідуальнае разбіральніцтва”, Сяргей Малеў не патлумачыў.
Як не стаў і прагназаваць, ці зменіцца сітуацыя з правядзеннем агляду багажу пасля ўвядзення новай нормы на суму бяспошліннага ўвозу тавараў.
Сяргей Малеў: “Складана казаць і прагназаваць, ці зменіцца сітуацыя, ці зменяцца нарматыўныя дакументы, бо мы выканаўцы заканадаўства. Калі законам, указам прэзідэнта вызначаныя гэтыя абмежаванні, вызначана, што прызначэнне тавару вызначае мытня сыходзячы з таго, наколькі частыя паездкі, іншых абставінаў перасячэння чалавекам мяжы — складана казаць, што будзе ўлетку. Магчыма, зменіцца сітуацыя і будзе прыгранічны гандаль і дазвол на спрошчаны парадак перасячэння мяжы… Усё рэгулюецца заканадаўствам, мы толькі выканаўцы”.
Фота: http://photo.bymedia.net/