Агенцтва S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі

Разам з тым эксперты агенцтва Standard & Poor`s (S&P) адзначаюць высокую патрэбу дзяржавы ў фінансаванні, а таксама залежнасць Беларусі ад знешняга фінансавання. Паводле прэс-рэлізу S&P, на які спасылаецца РИА Новости, рэйтынгі падтрымліваюць адносна высокі ВУП на душу насельніцтва, а таксама высокаадукаваныя працоўныя рэсурсы. Таксама на рэйтынгі ўплывае адказны падыход ураду краіны да складання збалансаванага бюджэту і адносна нізкі ўзровень запазычанасці.

Стабільны прагноз па рэйтынгах адлюстроўвае чаканні экспертаў агенцтва: нягледзячы на слабую знешнюю ліквіднасць і нягнуткую манетарную палітыку, урад Беларусі забяспечыць рэфінансаванне доўга шляхам выпуску аблігацыяў на ўнутраных рынках і атрыманнем часовай фінансавай падтрымкі з боку Расіі.  

У выпадку, калі падтрымка ад Расіі можа затрымацца, агенцтва S&P разгледзіць магчымасць паніжэння рэйтынгаў Беларусі. У сваю чаргу, павышэнне рэйтынгаў магчымае, калі палепшыцца сальда знешнегандлёвага балансу краіны, сальда бягучага плацёжнага балансу і павялічыцца даступнасць замежнай валюты.