Агент Аляксандра Глеба: "Мой кліент не мае намеру пакідаць "Барселону"

Агент паўабаронцы "Барселоны" і зборнай Беларусі Аляксандра Глеба аспрэчыў паведамленні іспанскіх СМІ, што яго кліент шукае сабе новае месца працы. Улі Фэрбэр, які вядзе справы Глеба яшчэ з часоў яго выступу ў нямецкім чэмпіянаце, спадзяецца, што беларус зможа да лета заваяваць месца ў стартавым складзе каталонцаў, і "Барселона" не будзе выстаўляць яго на продаж. Па словах Фэрбэра, Аляксандр усцешаны магчымасцю быць часткай найлепшага на гэты час футбольнага клуба ў свеце.

eSport.by