АГП заклікае да салідарнасці
Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтавала зварот да міжнароднай грамадскасці, у якім лідэры партыі, якія яшчэ знаходзяцца на волі, просяць журналістаў, праваабаронцаў, дэпутатаў парламентаў, грамадскіх дзеячаў і палітычныя партыі выкарыстаць усе свае магчымасці для вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі, паведамляе UDF.BY "Просім данесці інфармацыю аб палітычных пераследах у Беларусі і заклік аб дапамозе да ўсіх, хто мог бы дапамагчы", - гаворыцца ў звароце.