Аграгарадкі і Лукашэнка выратуюць чалавецтва — Скобелеў
У чарговым нумары штотыднёвіка “Рускі веснік” апублікаваны вялізны артыкул супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Эдуарда Скобелева “Чалавека няма, а галёшы — цэлыя”.
Вялікую частку яго складаюць цытаты з гэтак званых “Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў”. Такое багатае цытаванне тлумачыцца жаданнем аўтара выратаваць свет ад “смяротнай пагрозы” — “цёмныя сілы нас зласліва гнятуць”, вось-вось усталююць сусветнае панаванне і ператвораць усіх у сваіх рабоў, аналізуе артыкул інтэрнет газета “Салідарнасць”.
Збавенне ўсяго чалавецтва ад татальнай змовы Скобелеў бачыць у новай суполцы, якая зоймецца рацыянальнай арганізацыяй побыту “ад нараджэння да смерці чалавека”.
А выратаваць свет наканавана “народнаму правадыру Аляксандру Лукашэнку”, які “прадзёрся да ўлады насуперак калькуляцыям сусветнай банды”. Сродкам выратавання чалавецтва Скобелеву бачацца аграгарадкі.