Аграном скраў з гаспадаркі 800 кг і 145 л атруты
Галоўнага агранома аданго з калгасаў Баранавіцкагна раёна падазраюць у крадзяжы атрутных рэчываў. На яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Як паведамілі міліцыянты, мужчына 1979 года нараджэння на працягу апошняга месяца скраў 145 літраў атрутнага рэчыва, якія належалі СВК.
У яго дома знайшлі і канфіскавалі яшчэ 800 кг атруты. Усяго налічылі на 8 мільёнаў рублёў. Былы аграном затрыманы.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
У яго дома знайшлі і канфіскавалі яшчэ 800 кг атруты. Усяго налічылі на 8 мільёнаў рублёў. Былы аграном затрыманы.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы