Аграпрадпрыемства з Віцебскага раёна адкрыла ўласную электрастанцыю

Уласная электрастанцыя магутнасцю шэсць мегават запрацавала 19 сакавіка на аграпрадпрыемстве ААТ “Рудакова” ў Віцебскім раёне. Газета “Рэспубліка” піша, што “свая” энергія дазволіць цяплічнай гаспадарцы вырошчваць свежую гародніну без сезонных перапынкаў. Да таго ж, выдаткі на электраэнэргію паменшацца, што зробіць гародніну больш канкурэнтаздольнай. Так што чакаем хвалі таннай гародніны з Віцебскага раёна!

На будоўлю ўласнай электрастанцыі ААТ “Рудакова” выдаткавала 4 гады і 32 мільярды рублёў. Электрастанцыя мусіць акупіцца цягам шасці гадоў.