Ахоўнік казіно зладзіў пагром на аўтастаянцы
Кіроўцы, якія пакінулі свае машыны ў двары аднаго з дамоў па Віцебскім праспекце Магілёва, моцна пашкадавалі пра гэта, паведамляе газета "Советская Белоруссия". Увечары агрэсіўны маладзён зладзіў тут сапраўдны пагром, без разбору ламаючы рукамі і нагамі легкавікі. Пасля званка жыхароў дома на пульт дзяжурнага УУС на месца здарэння прыбыў аўтапатруль. Міліцыянты ўбачылі "агрэсара" з скрываўленымі рукамі: парэзаўся аб пабітае шкло трох іншамарак і "Жыгулёў".
Версія, што настрой хлопцу сапсаваў футбольны матч, які скончыўся незадоўга да таго на стадыёне "Тарпеда" паразай магілёўскай каманды, не пацвердзілася. Хуліган, які працуе адміністратарам казіно, прызнаўся, што футболам не цікавіцца і свае дзеянні толкам растлумачыць не можа. Хіба толькі ўздзеяннем алкаголю: у той вечар ён добра выпіў.