Ахова не паслухалася расійскага прэзідэнта Мядзведзева
Падчас выступлення расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева ў Маскве ў дзяржаўным Крамлёўскім палацы на навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 15-годдзю прыняцця Канстытуцыі Расіі, апазіцыянер Раман Дабрахотаў спрабаваў крыкамі перарваць яго. "Ганьба папраўкам!" - выгукнуў мужчына, які ўскочыў са свайго месца. Насуперак словам Мядзведзева пра правы чалавека і грамадзянскую супольнасць, Дабрахотаў закрычаў, што ў Расіі няма ніякай грамадзянскай супольнасці, а правы чалавека не выконваюцца. Пасля гэтага ахова паспрабавала вывесці мужчыну з залы, але ён супраціўляўся.
Як паведамляе Газета.ru, Дзмітрый Мядзведзеў перарваў свой выступ і сказаў, каб гэтага чалавека не чапалі, таму што, у тым ліку і для такіх як ён існуе Канстытуцыя. Аднак ахова не паслухалася прэзідэнта і апазіцыянера вывелі.