Ахвярамі вясновых палаў у Беларусі ўжо стала пяць чалавек

Усяго з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў падраздзяленні МНС паступіла 1 749 паведамленняў пра ўзгаранні травы і хмызняку. З іх амаль 700 здарэнняў адбываліся на прысядзібных участках і тэрыторыях, якія належаць прадпрыемствам і арганізацыям.



Задоўга да пачатку лета адбыліся буйныя пажары на тарфяніках, загараліся дрэвы. Часам вяскоўцы, прыбіраючыся на падворку, разам са смеццем выпадкова спальвалі і дом.



МНС нагадвае, што вогнішчы для спальвання леташняга смецця і лістоты можна разводзіць толькі пры слабым ветры, на адлегласці не бліжэй за 15 метраў ад канструкцый, якія могуць загарэцца, а таксама трэба мець дастатковы запас сродкаў для тушэння агню. Таксама варта нагадаць, што за спальванне травы можна атрымаць штраф да 6 мільёнаў рублёў, інфармуе БелаПАН.