Акцёраў Музычнага тэатра не пускаюць на працу

За апошні час з Дзяржаўнага музычнага тэатра звольніліся больш за 20 чалавек. Адміністрацыя вырашыла не працягваць кантракт з вядучымі акцёрамі. Сярод іх — заслужаныя артысты Беларусі Арнольд Ранцанц, Герман Казлоў, Васіль Сердзюкоў, Валянціна Пятліцкая.

Акцёры атрымалі пісьмовую прапанову ад дырэктара тэатра Аляксея Ісаева перайсці на разавыя выступы. Нядаўна яшчэ некалькі артыстаў атрымалі паведамленні аб звальненні. Сярод іх — заслужаная артыстка Зінаіда Вяржбіцкая, якая працуе ў тэатры з 1979 года. Паводле яе слоў, справы ў тэатры даходзяць да абсурду.

Адной актрысе, якая прыйшла ў дзень, калі не мела выступу, сказалі, што яна мае права зяўляцца толькі тады, калі выходзіць на сцэну. Такі загад дырэктара.


Народная воля