Акцыянеры “Брэстгазаапарата” падаравалі гандбалістам грошы

А мог быць і поўны мільён — напачатку на сходзе  акцыянераў абмяркоўвалася лічба ў 9 мільярдаў 855 мільёнаў рублёў.  У выніку вырашылі адшкадаваць  на 2014 год 9 мільярдаў 200 мільёнаў рублёў,  піша сайт tomin.by.



Спонсарскай дапамогай   спартоваму клубу  быў адзначаны прыход на прадпрыемства новага дырэктара Віктара Кузьмянчука, якога зацвердзілі на сходзе.



Таксама было прынятае рашэнне выплаціць акцыянерам дывідэнды, агулам 42 мільярды рублёў. Іх будуць плаціць цягам двух месяцаў, пачынаючы з 22 красавіка.



Падарунак гандбалістам склаў амаль чвэрць ад агульнай сумы дывідэндаў. Такім чынам, акцыянеры з кожнай акцыі аддадуць каля 40 тысяч рублёў. Кошт дывідэндаў на адну акцыю ўстаноўлены ў 186 тысяч 240 рублёў.



Нагадаем, клуб з Брэста носіць імя гандбольнага трэнера мясцовага ўніверсітэта. Ягоны сын, адзін з менеджэраў расійскага “Газпраму”,  зладзіў пабудову ў Брэсце Палаца спорту, а ў ім гандбольны клуб імя бацькі.