“Акіян Эльзы” аддае свой новы сінгл бясплатна
Гурт “Акіян Эльзы” аддасць свой новы сінгл бясплатна, калі гэтую ідэю
падтрымаюць не менш за 2010 “сяброў” каманды на сэрвісе Twitter. Як толькі лік карыстальнікаў на старонцы лідэра гурта Святаслава Вакарчука перавысіць гэтую лічбу, песня “Я так хачу…” будзе выкладзеная для бясплатнай запампоўкі ў Сеціве.
“Мы планавалі прэм'еру песні “Я так хачу…” у радыёэфіры ў сярэдзіне лістапада, але я падумаў, чаму б раней не аддаць гэтую песню нашым прыхільнікам, - тлумачыць Святаслаў. – Магчыма, гэта эмацыйны крок, але я ўпэўнены, што меркаванне, уражанне людзей нашмат важней чым любыя афіцыйна-шаблонныя рэчы”.
Па словах вакаліста “Акіяна Эльзы”, лічба 2010 звязаная з датай выхаду новага альбома гурта.
Кампазіцыя “Я так хачу…” стане першым апублікаваным сінглам з сёмага па ліку студыйнага альбома “Акіяна Эльзы”. Назва і дакладная дата выхаду пласцінкі пакуль не паведамляюцца. Аднак музыкі не хаваюць, што настрой пласцінкі будзе вельмі драйвовым, і новы рэліз даволі істотна будзе адрознівацца ад папярэдніх.
Фота: Еўрарадыё