"Акно ў Еўропу" на БТ не закрыецца

Рэалізацыя медыйнага праекта "Акно ў Еўропу", найбольш верагодна, працягнецца на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні. Пытанне наконт працягу фінансавання "Акна ў Еўропу" з фондаў Еўрасаюза задалі на прэс-канферэнцыі па завяршэнні міжнароднай канферэнцыі "Салідарнасць з Беларуссю" еўракамісару па пашырэнні ЕС і палітыцы добрасуседства Штэфану Фюле. Як вядома, з 13 снежня мінулага года гэты праект рэалізуюць БТ і радыё "Радыус ФМ".

"Мы намагаемся падтрымліваць усе перадачы, якія маглі б дапамагчы ў прасоўванні ідэй адкрытага грамадства і дэмакратыі, а таксама ў пашырэнні ведаў пра Еўрапейскі Саюз", — перадае словы еўракамісара Радыё Рацыя.