Акселя Роўза абвінавацілі ў правале "Кітайскай дэмакратыі"
Лідэра гурта Guns N'Roses Акселя Роўза абвінавацілі ў тым, што новы
альбом калектыва "Chinese Democracy" ("Кітайская дэмакратыя") не змог
узначаліць брытанскі чарт па выніках першага тыдня продажаў. Аб гэтым
піша выданне The Daily Telegraph. Плыта, выхаду якой прыхільнікі Guns N'Roses чакалі 15 гадоў, змагла заняць толькі другое месца ў хіт-парадзе, прапусціўшы наперад трэці альбом The Killers "Day & Age".
Прадстаўнік рэкорд-лэйбла Geffen Records, на якім была запісаная "Кітайская дэмакратыя", заявіў, што фронтмэн Guns N'Roses павінен быў прыкласці сілы да раскруткі альбома, аднак знік з поля зроку супрацоўнікаў гуказапісвальнай кампаніі за два месяцы да рэлізу. "Мы шукалі яго паўсюль, але ён проста знік. Мне здаецца, што калі ты на працягу 15 гадоў запісваеш альбом, ты павінен хоць некалькі тыдняў прысвяціць яго прамоўшану, - падкрэслілі ў Geffen Records.
Выпуск "Кітайскай дэмакратыі" быў звязаны з шэрагам цяжкасцяў, і праца над кружэлкай, якая была распачатая ў 1994 годзе, пастаянна перарывалася. Новы альбом Guns N'Roses выйшаў 23 лістапада 2008 года, атрымаў добрыя водгукі крытыкаў і спадабаўся слухачам. Гурт прэзентаваў плыту на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы MySpace. На дадзены момант яе паспелі праслухаць 8,4 мільёны карыстальнікаў.
Фота: www.nrk.no