Актрыс з ЗША і Аўстраліі не пусцілі ў Беларусь
Актрысы з ЗША і Аўстраліі Стэфані Пан і Эстэр Мугамбі, якія прыляцелі ў Беларусь па запрашэнні беларускага “Свабоднага тэатра”, 5 кастрычніка былі затрыманыя ў аэрапорце "Мінск-2", паведамляе “Хартыя ‘97”.
Планавалася, што яны возьмуць удзел у рэпетыцыі спектакля ў межах праекта Eurepica. Беларускія памежнікі паведамілі актрысам, што яны знаходзяцца ў спісах неўязных у краіну. Якім чынам дзяўчаты трапілі ў гэтыя спісы, супрацоўнікі аэрапорта не патлумачылі, спаслаўшыся на тое, што гэта “канфідэнцыйная інфармацыя Міністэрства замежных спраў”.
Цяпер Стэфані Пан і Эстэр Мугамбі давядзецца два дні правесці ў мінскім аэрапорце. Назад яны могуць паляцець толькі за свой кошт, а квіткі ў іх набытыя на рэйс Мінск-Прага-Амстэрдам, які ў наступны раз будзе акурат праз два дні. Гэты час актрысы правядуць у адмысловых пакоях для затрыманых.
У памежнай службе аэрапорта Еўрарадыё паведамілі, што артысткі знаходзяцца ў мясцовым гатэлі:
"Яны зараз знаходзяцца ў гатэлі, гэтыя дзве грамадзянкі. І хутка яны адлятаюць назад — туды, адкуль прыляцелі".
Па словах супрацоўніцы памежнай службы, пабочныя асобы доступу да іх не маюць.