Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" могуць выпусціць сёння?

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Ўладзіміра Някляева, Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева павезлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі на допыт. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў моладзевы актывіст Міхаіл ПашкевічПашкевіч: "З раніцы атрымалася такая рэч, што людзі спрабавалі перадаць перадачы Вазняку і Дзмітрыеву. Перадачы прынялі, але літаральна праз гадзіну ім сказалі, што перадачы не могуць прыняць, бо іх перавозяць з ізалятара на допыты ў Ленінскі РУУС. Ёсць меркаванне, што іх могуць сёння выпусціць. Але ж мы не ведаем - можа, якія новыя пытанні ў следчых з'явіліся".

Па словах Пашкевіча, сваякі і сябры затрыманых дзяжураць і пад ізалятарам на АКрэсціна, і каля Ленінскага РУУС.