Актывістка АГП: Мяне адлічылі за Плошчу
Актывістцы моладзевага крыла АГП і студэнтцы першага курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Таццяне Грыбоўскай паведамілі пра тое, што яна адлічана з ВНУ за "непаспяховасць", паведамляе сайт Партыі АГП.
Прычына такога рашэння, як лічыць Таццяна, яе прысутнасць 19 снежня на Плошчы і арышт у 10 сутак.
Як распавяла Таццяна яе завалілі ў час здачы экзаменаў, і пераздачы. "На пераздачы з камісіяй я добра была падрыхтавана і адказвала ўпэўнена, але мне казалі, маўляў, дрэнна падрыхтавалася і наогул не таленавітая. А потым, калі абвяшчалі вынікі, намдэкана ва ўступным слове сказаў, што звычайныя студэнты павінны вучыцца, а не па Плошчах хадзіць",- распавяла Грыбоўская.