Актывісту АГП Усеваладу Шашарыну прысудзілі 9 сутак
Да пакарання 9 суткамі адміністрацыйнага зняволення прыгаварыў сёння суд Маскоўскага раёна Мінска актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўсевалада Шашарына, паведамляе Радыё Свабода. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні выканкаму АГП Аксана Крышчановіч.
"Афіцыйная фармулёўка рашэння суда нам невядомая. На наша пытанне пра гэта прагучаў адказ: "Вы не ўдзельнікі працэсу, і таму нічога паведамляць вам не будзем",- распавяла актывістка.
Усевалада Шашарына двойчы выклікалі на допыт у КДБ у сувязі з падзеямі 19 снежня, апошні раз — учора.
Аксана Крышчановіч паведаміла: "Яны з адвакатам выйшлі з КДБ, пасля сувязь з Усеваладам знікла. Пазней стала вядома, што наш актывіст знаходзіцца ў турме на Акрэсціна. Адтуль яго і даставілі ў суд".