Актывісты БХД праспяваюць зняволеным калядкі
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі заклікалі духавенства розных канфэсій аказаць салідарнасць са зняволенымі, наведаць іх у турмах ды падтрымаць маральна, асабліва ў святочны час. Як паведаміў Дзяніс Садоўскі з БХД, ініцыятары акцыі хутчэй за ўсё могуць разлічваць на разуменне сярод ніжэйшага духавенства і вернікаў:
"Мы звярнуліся да вышэйшага духавенства, каб яны далі нейкі загад альбо просьбу да сваіх святароў, і каб яны пайшлі ў турмы да людзей, да хрысціян, якія там зараз сядзяць, напярэдадні вялікага свята – павіншаваць іх, памаліцца разам з імі. Пакуль што, пазіцыя даволі нейтральная кіраўніцтва канфесій, на жаль. Святары на месцах больш адкрыта адгукаюцца і мы спадзяемся, што сённяшняя акцыя адбудзецца з удзелам святароў", - распавёў Садоўскі.
Незалежна ад адказу святароў, актывісты БХД самі сёння збіраюцца перадаць зняволеным Бібліі і дробныя падарункі і ўвечары праспяваць ля турмы на Акэсціна калядкі, паведамляе Радыё Рацыя.