"Аль-Арабія": Буш перанёс інфаркт

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які прапусціў у пятніцу, 8 чэрвеня некалькі мерапрыемстваў на саміце G8 з-за кепскага самапачування, вярнуўся да працы.
Як паведаміў агенцыі AP прадстаўнік амерыканскай дэлегацыі, у Буша была лёгкая нястраўнасць, уначы да яго выклікалі доктара. Прэзідэнт ненадоўга выляцеў з саміту ў Польшчу, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Качыньскім, а вечарам у пятніцу Буш падасца ў Рым. У той жа час спадарожнікавы канал “Аль Арабія” паведаміў, што ў Буша інфаркт.