“Аль-Каіда” рыхтуе ўдары па Беларусі і Ўкраіне?

На ісламісцкім інтэрнэт-сайце www.majahden.com з'явіліся пагрозы ад імя “Аль-Каіды” ў адрас Беларусі і Ўкраіны. Пра гэта са спасылкай на расійскі інстытут рэлігіі і палітыкі паведамляе “Беларускі партызан”.
Нагадаем, напярэдадні Новага года хакеры ўзламалі сайт амбасады Беларусі ў Ізраілі.

31 снежня некалькі гадзін на галоўнай старонцы сайта вісеў малюнак з заклікамі, напісанымі ад імя баевікоў Хамаса з заклікамі відавочна пагрозлівага зместу.