Ала Пугачова гатовая пераехаць у Беларусь
На конкурсе маладых выканаўцаў "Новая хваля" у Юрмале прымадона расійскай эстрады Ала Пугачова заявіла пра намер назаўжды з’ехаць з Масквы. Пакуль што ў якасці найбольш верагоднага новага месца жыхарства Ала Барысаўна разглядае Кіеў. Але, паводле інфармацыі сайта Regions.ru, артыстка прызналася, што гатовая пераехаць і ў Беларусь. Сваё рашэнне сп. Пугачова патлумачыла тым, што з 1 ліпеня ў Маскве закрыліся ўсё казіно. У Беларусі ж, як і ва Ўкраіне, ігорныя дамы пакуль што працуюць на законных падставах.
Нагадаем, што 15 красавіка Але Пугачовай споўнілася 60 гадоў. Спявачка вырашыла адзначыць юбілей гадавым гастрольным турам, а пасля сыйсці са сцэны. Юбілейны тур спявачкі пачаўся ў Маскве і пройдзе па 15 рэспубліках былога СССР, а пасля працягнецца ў ЗША, Ізраілі і Германіі.
Цалкам магчыма, што Новы год спявачка будзе сустракаць ужо не ў Расіі.